Правапіс у (складовага)

лампочкаПерадача на пісьме галоснага гука [у] заснавана ў беларускай мове на фанетычным і традыцыйным прынцыпах, а таксама на апорных напісаннях.

Правіла 1

На аснове апорных напісанняў літара у (складовае) пішацца, калі абазначае націскны гук [у]:

  • у пачатку слова: да урны, Брэсцкаяунія, жанчына-унікум, піва ужгарадскае, жанчыны ульчы, групоўка улыпра, норма і узус, насілі унты, чулася уханне, малады унтэр- афіцэр;
  • у сярэдзіне слова: аукаць, аул, баул, трыумф, Алеуцкія астравы, Іуда, Лаура, Науру;
  • у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты), уй (уй, які смешны!);
  • у складаных словах, дзе на у падае пабочны націск: хвалі ультрагукавыя, сучасная ультрацэнтрыфуга.

!
ЗАЎВАГА 1. Літара у (складовае) захоўваецца не пад націскам пасля галосных у каранёвых марфемах слоў, утвораных ад тых, дзе гук [у] знаходзіцца пад націскам: трыумф – трыумфатар, трыумфаваць, трыумфальны.

!ЗАЎВАГА 2. Невытворныя прыназоўнікі ў сучаснай беларускай мове ніколі не стаяць пад націскам. Таму яны пішуцца ў адпаведнасці з агульнымі патрабаваннямі: парадак у хаце, пайшла ў хату.

Правіла 2

У адпаведнасці з традыцыйным прынцыпам напісання літара у (складовае) пішацца ў наступных выпадках:

• на канцы нязменных запазычаных слоў пасля галосных: ноу-хау, чау-чау, ток-шоу, шоу-балет, шоу-бізнес, шоу-індустрыя, шоу-праграма, фрау, возера Абрау, Алатау, Бісау, Бічэр-Стоу, Геаргіу-Дэж, Дахау, Каратау, Рытхэу, Цеміртау; параўнайце словы зменныя: Азоў (Азова, Азоўскае мора), Заблудаў (Заблудава, заблудаўскі), Чарджоў (Чарджова, чарджоўскі).

!
ЗАЎВАГА. Калі канцавое у можа закрыць склад пры ўтварэнні новага слова, то пішацца ў (нескладовае): шоўмен.

  • у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: акварыум, анчоус, архіварыус, вакуум, індывідуум, калёквіум, кампендыум, прэзідыум, канаус, кансіліум, кансорцыум банкаў, кантынуум, натарыус, подыум, радыус, сім- позіум, страус, соус, опіум, харыус, шлагбаум, Штраус, эленіум і інш.;

!
ЗАЎВАГА. Заўвага. Літара у (складовае) захоўваецца:

  • пры змене вышэйпрыведзеных слоў: анчоус — анчоуса, кам- пендыум — кампендыума, натарьіус — натарыуса;
  • пры ўтварэнні новага слова: страус — страусіная ферма, індывідуум — індывідуумны, соус — соусны, опіум — опі- умны, канаус — канаусавы;
  • у сярэдзіне складаных слоў лацінскага
  • паходжання тыпу: трыумвір, трыумвірат (ад лац. ігшлг = тры + оіг = муж);
  • на пачатку ўласных імёнаў і назваў: ва Узбекістан (для ўзбекаў), на Уральскіх гарах (на ўральскіх дарогах), ва Ук раіне (за ўкраінцаў), пасля Указа Прэзідэнта (падпісаны ўказы), імя Уладзімір, звалі Уладзіслаў, да Усяслава і інш.;

!
ЗАЎВАГА. Калі тэкст напісаны вялікімі літарамі, то дзейнічаюць агульныя патрабаванні да напісання у (складовага) і ў (нескладовага); ВІТАЕМ УДЗЕЛЬНІКАЎ УРАЧЫСТАГА СХОДУ Ў ГОРАДЗЕ МІНСКУ, ДЗЯРЖАЎНАЕ ЎНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА.

  • у ініцыяльных абрэвіятурах: БДЭУ (Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт), РУУС (раённае ўпраўленне ўнутраных спраў), САУ (самаходная артылерыйская ўстаноўка).

Правіла 3

У адпаведнасці з фанетычным прынцыпам літара у (складовае) пішацца:

  • пасля слоў, якія заканчваюцца на зычны: наведаў універмаг, прынёс уколы, мог укусіць, ад усіх;
  •  пасля знакаў прыпынку: Дождж ішоў цэлы тыдзень: удзень і ўночы. (К. Чорны).

!
ЗАЎВАГА. Словы неславянскага паходжання Афганістан, афгані, афганскі, афлайн, афшор, афшорны, біфштэкс, філасофскі і некаторыя іншыя пішуцца з літарай ф. Правільнасць напісання такіх лексічных адзінак неабходна ўстанаўліваць па слоўніку.

орнамент 2